Удзень 31 траўня актывіст руху «Дзея» Пятро Маркелаў выйшаў да менскага будынку Міністэрства ўнутраных справаў з плякатам «Заблокируйте 86.57.250.202». На наступны дзень яго выклікалі ў міліцыю, затрымалі і пачалі судзіць, піша «Радыё Свабода».

У судзе Маскоўскага раёну Менску 1 чэрвеня судзьдзя Тацяна Моталь адправіла справу Пятра Маркелава за «парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП РБ) на дапрацоўку. Наступнае паседжаньне пройдзе ў панядзелак 4 чэрвеня. Выходныя да суду Маркелаў правядзе ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна, паведаміла Свабодзе Ксенія Тарасевіч.

Чаму суд перанесьлі? Намесьнік начальніка грамадзкай бясьпекі Сяргей Астафьеў, які складаў пратакол на Маркелава, папрасіў перапынак у працэсе, калі судзьдзя запытала чаму гэты пратакол быў складзены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?