Урад Венгрыі падрыхтоўвае новыя законапраекты, якія забароняць дапамагаць нелегальным мігрантам, паведамляе BBC. За дапамогу нелегальнаму мігранту ў пошуках прытулку будзе ўведзена крымінальнае пакаранне.

Хутчэй за ўсё законапраекты будуць прынятыя, бо правая партыя прэм'ер-міністра Віктара Орбана мае 2/3 месцаў у парламенце.

Мільярдэр Джордж Сорас абвінаваціў прэм'ер-міністра Венгрыі ў тым, што ён кідае выклік «еўрапейскім каштоўнасцям».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0