Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў затрыманне свайго памочніка, інспектара па Гродзенскай вобласці Сяргея Раўнейкі.

Нагадаем, чыноўніка затрымалі пры атрыманні хабару памерам $200 тысяч.

Чытайце таксама: Хто такі Сяргей Раўнейка, затрыманы на хабары ў 200 тысяч даляраў?

«Ён трапіў у поле зроку больш за паўтара года таму. Скажу шчыра, тут перш за ўсё спрацавалі дэкларацыі аб даходах. Калі вывучэнне ішло кадравае, я задаў пытанне, адкуль такая раскоша: аўтамабілі да дзясятка, кватэры да дзясятка. Не можа звычайны чыноўнік і яго сям'я так жыць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Але падазрэнне падазрэннем, нейкія былі факты. Мы бачылі, што, размаўляючы з бізнесменамі, як барчук [сябе паводзіў]. Некаторыя бізнэсмены звязаны з чыноўнікамі, дык чыноўнік нешта ім робіць. А гэты, дапусцім, каб у Гродзенскай вобласці тытунем гандлявалі, кажа: вы мне плаціце за гэта. Паводзіў сябе як злачынец, самы сапраўдны бандыт. Гэта мяне здзівіла».

«Прайшоў пэўны час — 200 тысяч даляраў. Нават бізнэсоўцы здзіўляюцца. Гэта ўжо нахабнік вышэйшай ступені. Падчас перадачы гэтых грошай яго затрымалі з грашыма ў руках. Аперацыя рыхтавалася, яна была санкцыянаваная мною», — распавёў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру