Кіраўнік МУС Італіі Матэа Сальвіні заявіў, што адным з асноўных прыярытэтаў знаходжання яго на пасадзе будзе адправіць дадому нелегальных мігрантаў.

Пра гэта ён заявіў праз некалькі гадзін пасля прызначэння ўрада Італіі, паведамляе The Guardian.

Паводле яго слоў, цяпер Італію чакае больш жорсткі падыход да міграцыі.

«Дзверы Італіі адкрыты для добрых людзей, а для тых, хто прыязджае, каб ствараць хваляванні і з думкай, што пра іх паклапоцяцца — квіток у адзін канец.

«Адправіць іх дадому будзе адным з нашых галоўных прыярытэтаў», — заявіў Сальвіні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
03.04.2006 / 00:38
Пераедуць у Іспанію, там якраз левыя да ўлады прыйшлі)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру