Аляксандр Лукашэнка заявіў, што справа памочніка прэзідэнта Сяргея Раўнейкі, затрыманага пры атрыманні $200 тысяч хабару будзе не адзінай. Ён праанансаваў новыя гучныя карупцыйныя справы.

«Днямі вы пачуеце яшчэ новыя факты. Яны ўжо сядзяць там — у следчым ізалятары. Проста зараз матэрыялы рыхтуем для таго, каб вам (СМІ). - паведаміць, а вы грамадскасць азнаёмілі з гэтым», — заявіў ён.

«Я ж папярэдзіў: глядзіце, што даравання не будзе нікому. Асабліва тым, хто носіць цяжкія пагоны. Асабліва той, хто памочнік прэзідэнта. Тыя, хто побач, тыя адкажуць больш, чым хто-небудзь», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што яму непрыемна, калі высвятляецца, што людзі пры высокіх пасадах займаюцца карупцыяй.

«Але я ў пасланні народу і парламенту не тонка, а моцна намякнуў. Потым недзе сказаў, што на волі лепш жабраком, чым багатым у турме. Гэта ім быў сігнал. Гэта звярнулі ўвагу на гэты факт, а ён жа не адзін. На жаль, дзясятак гэтых фактаў», — сказаў ён.

«Як на мяне можна крыўдзіцца, калі я, прызначаючы людзей, пра гэта ўвесь час іх папярэджваю. Але гэта іх лёс. Таму здзіўляцца не трэба. З усімі будзе тое ж самае, калі будзе выяўлена», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?