З 4 па 7 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да рэагавання і ўзаемадзеяння па ліквідацыі ўмоўнага незаконнага ўзброенага фармавання, піша прэс-служба ведамства.
У мерапрыемствах прымуць удзел падраздзяленні КДБ, МУС, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Узброеных сіл, МНС і іншых дзяржаўных органаў.
Сцэнаром вучэнняў прадугледжана задзейнічанне ваеннай тэхнікі.
Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках падрыхтоўкі да бяспекі II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў чэрвені 2019 года
0
0
0
0
0
0