На Чарнігаўшчыне застрэліўся вядомы ўкраінскі рэжысёр і сузаснавальнік мастацкага хутара «Абірак» Леанід Кантэр.

Паліцыя на месцы здарэння знайшла труп мужчыны са скразным агнястрэльным раненнем у сківіцу. Побач з целам праваахоўнікі выявілі аўтамат.

Леанід Кантэр — украінскі прадзюсар, рэжысёр і падарожнік. У жніўні 2014 ён сышоў добраахвотнікам у 2-і батальён Нацыянальнай гвардыі Украіны. Яго сябар рэжысёр Іван Ясны ўгаварыў узяць камеру і здымаць фільм, які пасля назвалі «Вайна за свой кошт».

Больш Леанід Кантэр вядомы па дакументальных фільмах «Добраахвотнікі Божай пары» (The Ukrainians) пра абаронцаў Данецкага аэрапорта і стужкай «Міф» пра загінулага на Данбасе опернага спевака Васіля Сліпака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?