Выпадак адбыўся ў ноч з 3 на 4 чэрвеня. Як стала вядома «Моцным навінам», дзіця ўзростам да аднаго года паступіла ў Жлобінскую райбальніцу. Лекары дыягнаставалі апёкі другой ступені.

Да высвятлення прычын падключыліся сваякі, і неўзабаве стала ясна, што

незадоўга да пагаршэння самаадчування прабабуля вырашыла папырскаць на малога святой вадой.

Іншых крыніц траплення якіх бы там ні было рэчываў на твар дзіцяці не праглядалася. Аднак гэтага аказалася дастаткова.

Высветлілася, што рэлігійная жанчына захоўвала сваю «святую ваду» ў бутэльцы з-пад воцату, відавочна, не палічыўшы патрэбным яе стэрылізаваць ці хаця б банальна прамыць. Нават малой канцэнтрацыі воцатнай кіслаты хапіла, каб пашкодзіць далікатную дзіцячую скуру.

Цяпер малы праходзіць лячэнне і ідзе на папраўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?