У гэтыя дні ў Маскве праходзіць «Міжнародны форум па развіцці парламентарызму». Тэмы круглых сталоў, напрыклад, «Расія і Афрыканскі саюз», «Міжпарламенцкае ўзаемадзеянне Расія — Лацінская Амерыка».

З еўрапейскіх краін прыехалі некалькі чалавек. Беларускі парламент прадстаўляў віцэ-спікер Баляслаў Пірштук

Ёсць і «экспертнае кола». Якіх экспертаў па парламентарызме запрасілі расіяне? 

Яны ўсе разам зрабілі сумеснае фота. 

Фота з фэйсбука Аляксандра Шпакоўскага.

Фота з фэйсбука Аляксандра Шпакоўскага.

На ім можна ўбачыць дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзіма Гігіна (справа), а таксама тэлеспікераў Аляксандра Шпакоўскага (у цэнтры), Аляксея Дзермана (другі справа) і былога неанацыста Сяргея Лушча (другі злева).

Лушч быў вядомы як лідар рускай нацыяналістычнай арганізацыі «Румол», а раней як «жрэц» антысеміцкай паганскай секты «Схорон Еж Словен».

Чытайце таксама: Ад неанацызму і змагання з «юда-хрысціянскай акупацыяй» да студыі Давыдзькі: спецматэрыял пра кіраўніка «Румола» Сяргея Лушча

Дэкан факультэта філасофіі БДУ Вадзім Гігін не адказаў на паведамленне з просьбай аб каментары.

Хто аплачваў паездку беларусаў у Маскву?

У прэс-службе Палаты прадстаўнікоў запэўніваюць, што грошы з бюджэту не выдзяляліся:

«Дэлегат ад Палаты прадстаўнікоў — Пірштук. Але ён і іншыя беларусы — гэта не адна дэлегацыя, адназначна. Мерапрыемства, здаецца, было арганізавана пад эгідай расійскага Федэральнага сходу. Яны і запрашаюць удзельнікаў самастойна. Палата прадстаўнікоў — гэта дзяржаўны орган, які не можа адказваць за бог ведае каго», — патлумачылі ў прэс-службе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?