Магутны выбух адбыўся сёння на жалезным рудніку ў гарадской акрузе Бэньсі (правінцыя Ляанін, Паўночна-Усходні Кітай). Загінулі 11 чалавек, дзевяць шахцёраў пацярпелі. Трагедыя здарылася з-за таго, што па нявысветленай прычыне адбылася дэтанацыя выбуховых рэчываў на адным з аўтамабіляў ля ўваходу ў шахту. Вядома, што пад зямлёй заблакаваныя 25 чалавек. Ідзе пошукава-выратавальная аперацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0