У канцы траўня ў Мінску спрабавалі незаконна прадаць птушаня шуляка-галубятніка. Спроба засталася спробай: нелегальных гандляроў злавілі на гарачым учынку, распачаты адміністратыўны працэс.

Птенец ястреба-тетеревятника

Напрыканцы красавіка супрацоўніца арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пабачыла ў сацсетках аб’яву аб продажы птушанят шуляка. Удаўшы з сябе патэнцыйнага пакупніка, сябра АПБ пачала перапіску з прадаўцом.

Вельмі хутка высветлілася, што купіць прапаноўваюць птушанятаў шуляка-галубятніка і шуляка-карагольчыка, што яны пакуль не вылупіліся, а дакументаў на іх няма. У канцы траўня, калі птушаняты вылупіліся і крыху падраслі, прадавец прапанаваў выкупіць шуляка-галубятніка і дамовіўся на сустрэчу. Супрацоўніца прыехала туды разам з трыма інспектарамі Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

На месцы выявілася, што двое людзей узялі з гнязда пад Мінскам птушаня і сапраўды паспрабавалі яго прадаць. Узрост шулячка на той момант быў усяго каля двух тыдняў, і яно мусіла б яшчэ тыдні тры гадавацца ў гняздзе. Птушаня канфіскавалі, яно вернецца ў дзікую прыроду, але ўжо да іншых бацькоў: яго новы дом будзе ў заказніку «Чырвоны Бор». А «бізнесменаў» чакае разбіральніцтва: супраць старэйшага з іх пачаты адміністратыўны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?