Больш за сто чалавек працуюць на ліквідацыі пажару ў чарнобыльскай зоне адчужэння на тэрыторыі Украіны. Агнём ахоплены каля 10 гектараў лесу.
МНС Беларусі паведамляе, што ў памежных раёнах у зоне ўплыву ЧАЭС радыяцыйная абстаноўка стабільная. Перавышэнняў узроўняў дозы гама-выпраменьвання шматгадовымі значэннямі не зафіксавана.
З-за паўночна-заходняга ветру, паветраныя масы з ачагоў пажару не будуць ісці ў бок Беларусі.
0
0
0
0
0
0