На элементах корпуса польскага самалёта Ту-154М, які разбіўся пад Смаленскам у 2010 годзе, а таксама на целе сама меней адной ахвяры катастрофы знойдзены сляды выбухоўкі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве польскай падкамісіі Міністэрства абароны па расследаванні Смаленскай катастрофы.

Падкамісія абвясціла аб завяршэнні агляду і аналізу доказаў, якія ёсць у распараджэнні Камітэта з месца катастрофы самалёта экс-прэзідэнта Леха Качынскага.

Падкамісія таксама прыйшла да высновы, што няма ніякай інфармацыі або доказаў, якія б сведчылі аб наяўнасці выбуховых рэчываў у глебе на месцы падзення самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?