5 чэрвеня ў пункце пропуску «Макраны» пры афармленні на выезд ва Украіну аўтамабіля «Аўдзі» памежнікі спынілі дваіх парушальнікаў рэжыму мяжы, паведамляе прэс-служба Пагранічнага камітэта

Муж і жонка з Гродзенскай вобласці прад'явілі несапраўдныя пашпарты. У іх дакументах былі адарваныя ад кніжнага блока старонкі і ўклеены назад скотчам. Пара патлумачыла, што дакументы ім парвалі дзеці. Сваю праблему яны вырашылі выправіць проста скотчам.

Праз некалькі гадзін у тым жа пункце пропуску 44-гадовы жыхар Драгічынскага раёна таксама прад'явіў памежнаму нараду пашпарт, у якім усе раней разарваныя старонкі былі замацаваныя клеем.

Памежны камітэт зазначае, што згаданым грамадзянам у адпаведнасці з арт.23.31 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы), вынесеныя папярэджанні. Пашпарты канфіскаваныя. Праз мяжу яны не прапушчаны. Усім парушальнікам неабходна звярнуцца ў органы ўнутраных спраў па месцы жыхарства для замены дакументаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0