У канадскім Эдмантане зоаабаронцы выпадкова пакінулі трох катоў у машыне і спахапіліся праз 22 дні. Як паведамляе партал навінаў CBC, жывёлам удалося выжыць.

Арганізацыя Edmonton Humane Society 5 чэрвеня апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook прабачэнні за інцыдэнт.

Катоў даставілі ў прытулак у Эдмантане 27 сакавіка, аднак падчас разгрузкі машыны актывісты не заўважылі тры пераноскі з жывёламі. Іх выявілі толькі 18 красавіка, калі персанал пагрузіўся ў аўтамабіль, каб даставіць новую партыю бяздомных жывёл. Зоаабаронцы адзначылі, што ўвесь гэты час каты пакутавалі ад голаду і абязводжвання, таксама на іх лапках выявілі апёкі ад мачы. «Але, на шчасце, яны не захварэлі чымсьці сур'ёзным і не параніліся», — падсумавалі яны.

За гэты час, па словах абаронцаў жывёл, каты цалкам аднавіліся і ўжо знайшлі сабе новых гаспадароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0