Усёй краіне вядома гісторыя Максіма Мархалюка, які знік 16 верасня ў Белавежскай пушчы. Самая маштабная пошукавая аперацыя ў краіне так і не прынесла выніку.
Нечакана фотаздымак хлопчыка з'явіўся ў расійскай перадачы «Гадзіна суда». Гэта судовае шоу, у якім выступаюць акцёры і разыгрываюць пасяджэнні суда.
У руках аднаго з акцёраў перадачы з'явілася фатаграфія Максіма, паведамляе партал NewGrodno.
Максім Мархалюк.