Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) забараніла расійскай спявачцы Юліі Чычэрынай выступаць на фестывалі заўзятараў ЧС-2018 у Растове-на-Доне, гаворыцца ў паведамленні на старонцы Чычэрынай у фэйсбуку. Сваё рашэнне ФІФА патлумачыла тым, што спявачка раней выступала з песнямі ваеннай тэматыкі.

У лісце ад ФІФА, якое Чычэрына апублікавала ў фэйсбуку, гаворыцца, што на футбольных мерапрыемствах пад эгідай арганізацыі забаронена закранаць палітычныя, ваенныя і рэлігійныя тэмы. «Гэтая спявачка асацыюецца з ваеннай тэмай, нават калі не будзе выконваць песні пра вайну на фестывалі», - гаворыцца ў лісце, падпісаным менеджарам FIFA Fan Fest ў Расіі Кацярынай Саўчанка. У лісце таксама згадваецца кліп Чычэрынай «На перадавой», прысвечаны сітуацыі на Данбасе.

«Дзякуй богу, «футболабандэраўцы «забаранілі мяне ў Растове, за сотню кіламетраў ад якога ў шматпакутнай Горлаўцы дзеці спяць у ванных, каб іх уначы не пасеклі аскепкамі. Шмат хто на Данбасе лічаць, што рускія не прыходзяць на дапамогу сваім з-за гэтай футбольнай вакханаліі», - напісала Чычэрына, каментуючы рашэнне ФІФА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?