Ігар Шуневіч. Фота Сяргея Гудзіліна

Ігар Шуневіч. Фота Сяргея Гудзіліна

Як перадае TUT.BY, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч расказаў у парламенце, як скарацілася колькасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Паводле яго слоў, рэарганізацыя ведамства завершана.

— На 10% была скарочана колькасць супрацоўнікаў усіх органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, — распавёў Ігар Шуневіч.

Паводле звестак міністра, была скарочана «вялікая колькасць кіруючага складу».

Пры гэтым якасць працы органаў, на яго думку, не пацярпела.

Нагадаем, у пачатку 2017 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «ад аптымізацыі ў МУС нікуды не сысці, але дурнога скарачэння быць не павінна». У маі кіраўнік МУС паведаміў прэзідэнту, што на 10% плануецца скараціць і цэнтральны апарат МУС. Пад скарачэнне патрапіў і адзін з намеснікаў міністра МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?