Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пракаментаваў нядаўнія масавыя затрыманні на вуліцы Зыбіцкай у Мінску. Адказваючы на пытанне Еўрарадыё, ён сказаў наступнае:

«У гэтай частцы горада пастаянна адбываюцца парушэнні грамадскага парадку. Рэдка, але прыходзяць заявы ад грамадзян. Мы правялі некаторыя мерапрыемствы дыягностыкі гэтага рэгіёну. Я лічу, што мы дзейнічаем у межах сваіх паўнамоцтваў досыць карэктна. Брутальнага затрымання, як пісалі некаторыя СМІ, не было. Усё было дакладна і пісьменна. У далейшым спецыяльных адпрацовак не будзе. Будзем гэтак жа рэагаваць на звароты грамадзян»

2-3 чэрвеня міліцыя пры ўдзеле амапаўцаў затрымала на Зыбіцкай («галоўнай тусовачнай вуліцы» сталіцы) каля трыццаці чалавек. МУС пасля заявіла, што ніякага «хапуна» не было, затрымлівалі толькі за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане або распіццё алкаголю па-за кавярнямі і летнімі тэрасамі.

Што да планаў усталявання на Зыбіцкай відэакамер, то яны «ўсталёўваюцца ў адпаведнасці з законам, аб'екты вызначаны і нейкая вуліца выключэннем не можа быць», сказаў Шуневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?