Кіраўнік СК Іван Наскевіч патлумачыў, чаму справу Аляксандра Коржыча да гэтага часу не перадалі ў суд. Па справе загінулага ў Печах салдата праводзяцца дадатковыя следчыя дзеянні — па хадайніцтве маці, Святланы Коржыч, піша Tut.by.
Паводле яго слоў, «праблем ніякіх няма, усё адбываецца ў прававым полі».
— Пасля прад'яўлення канчатковага абвінавачвання тром сяржантам мы абвясцілі аб завяршэнні папярэдняга расследавання і перадачы матэрыялаў для азнаямлення пацярпелым — а менавіта Святлане Коржыч, і абвінавачаным. Працэс азнаямлення зацягнуўся. У гэтым нічога дзіўнага няма, паколькі яна вырашыла дасканала вывучыць матэрыялы справы - а гэта больш 30 тамоў. Працэс азнаямлення ёю таксама завершаны, пасля гэтага яна ж заявіла хадайніцтва аб правядзенні шэрагу дадатковых следчых дзеянняў.
Мы разгледзелі хадайніцтва, не бачым перашкод, каб гэтыя дадатковыя следчыя дзеянні былі праведзеныя. Магчыма, будзе прызначаная яшчэ адна экспертыза, і пасля задавальнення рэалізацыі гэтага хадайніцтва мы будзем прымаць рашэнне аб перадачы крымінальнай справы ў суд. Па маіх ацэнках, на задавальненне хадайніцтваў, якія заявіла пацярпелая, сыдзе парадку яшчэ пары тыдняў. На выкананне толькі адной з экспертыз спатрэбіцца тыдзень, - удакладніў Наскевіч.
Ад абвінавачаных хадайніцтваў следству не паступала.