Раман Плавінскі — мінскі праграміст, які па сваёй асноўнай рабоце робіць мадэлі для мабільных гульняў.
У вольны час Раман, бывае, малюе і для душы.
У ягоных сюжэтах пераважаюць фантастычныя матывы, куды мастак уплятае беларускія вобразы.
«Я адчуваю, што гэта патрэбна сённяшняй Беларусі. Ідзе працэс нацыяўтварэння і ў апошнія 3-4 гады ён паскорыўся. Людзі хочуць ведаць больш аб саміх сабе, сваёй культуры, сваёй традыцыі», — тлумачыць ён.
Беларусь. Вядзьмарка. Купалле.
Францыск Скарына
Беларускае фэнтэзі
Каляды
Дзяўчына ў вянку
Дачка чарадзея