Настассю шукалі з 29 мая. Яна вучылася ў Жылічскім сельгаскаскаледжы, у той дзень вярталася ў сваю вёску Паўлавічы (Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць), але дадому не дайшла.
Апошні раз яе бачылі, калі дзяўчына выходзіла з аўтобуса на сваім прыпынку. Са слоў кіроўцы, тое было каля 13 гадзіны. Дадому Настасся так і не прыйшла.
Адзначалася, што ці дзяўчына, ці хтосьці з яе тэлефона наведвалі акаунты Настассі ў сацсетках, пісаў партал Bobruisk.ru.
І вось праз тыдзень дзяўчыну знайшлі мёртвай. Па словах мясцовых жыхароў, за прыпынкам, на якім выйшла Анастасія, знаходзіцца бярозавы лясок. Там і ляжала цела дзяўчыны.
Міліцыя падрабязнасці пакуль не агучвае. Вядома толькі, што прыкмет гвалтоўнай смерці на целе не было.