Сьледчыя ў справе салдата Аляксандра Коржыча, які гвалтоўна загінуў у вайсковай частцы ў верасьні 2017 году, правялі эксгумацыю цела. Аб гэтым Радыё Свабода расказала маці загінулага салдата Сьвятлана.

7 чэрвеня старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч паведаміў, што сьледзтва ў справе Аляксандра Коржыча працягнутае, прызначаны шэраг дадатковых экспэртыз. Паводле Наскевіча, яны зоймуць некалькі тыдняў, пасьля чаго справа будзе перададзеная ў суд.

6 чэрвеня цела Аляксандра Коржыча было эксгумаванае.

«Учора прыехалі, паклікалі мяне на эксгумацыю. Выкапалі, спыталі, ці гэта мой сын. Я сказала, што так, мой, — расказала Сьвятлана Коржыч. — Мясцовых больш нікога не дапусьцілі на эксгумацыю. Толькі мяне. Забралі цела ў морг, узялі ўсё неабходнае для экспэртызы. Сказалі, што празь некалькі тыдняў паведамяць вынікі».

Эксгумацыя цела Аляксандра Коржыча была адным з патрабаваньняў яго маці, якая не пагадзілася з высновамі сьледзтва. Сьвятлана Коржыч знаёмілася з матэрыяламі справы на працягу ўсяго траўня, пасьля чаго зьвярнулася ў СК і адміністрацыю Лукашэнкі з патрабаваньнем правесьці эксгумацыю цела сына для правядзеньня дадатковай мэдыцынскай экспэртызы. Яна перакананая, што сын стаў ахвярай забойства.

Чытайце таксама: «Яны прададуць і дзяржаву, і Лукашэнку». У маці салдата Коржыча свая версія смерці сына

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру