Кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў заявіў, што для вызвалення Данбаса не абавязкова прыцягваць вайскоўцаў або міратворцаў, а досыць дзвюх тысяч паліцэйскіх. Пра гэта ён сказаў падчас форуму «Формула бяспекі Украіны. Працяг» у чацвер, 7 чэрвеня, у Кіеве, перадае korrespondent.net.

«Гэта зусім не просты працэс і не ваенная аперацыя. Гэта няпростая аперацыя, якая складаецца з некалькіх кампанентаў, перш за ўсё камунікацыйнай, інфармацыйнай. Тэхнічна гэта, хутчэй за ўсё, будзе паліцэйская аперацыя без выкарыстання вайсковых сіл», — сказаў ён.

Міністр упэўнены, што для такой аперацыі не трэба будзе прыцягваць 40 тысяч міратворцаў ААН, а дастаткова будзе 2000 праваахоўнікаў. Ён падкрэсліў, што гэта адзін з варыянтаў вырашэння сітуацыі ў рамках міратворчай місіі.

Авакаў адзначыў, што вызваленне Данбаса павінна праходзіць паступова — шляхам вяртання ўкраінскай улады і правядзення выбараў паслядоўна ў кожным вызваленым населеным пункце.

Ён дадаў, што наступная фаза дэакупацыі — неадкладная ліквідацыя экалагічных рызык і размініраванне тэрыторыі. Авакаў лічыць, што пасля гэтага Украіна павінна будзе прыняць шэраг законаў — аб амністыі і аб калабарантах.

«Нашы сацдаследаванні паказваюць, што каля 60% людзей на акупаванай тэрыторыі гатовыя і хочуць вярнуцца да мірнага нармальнага жыцця ва Украіне. 20% людзей баяцца пераходнага перыяду, і яшчэ 20% хочуць у Расею», — лічыць Авакаў.

На яго думку, вяртанне ў склад Украіны па дадзенай мадэлі можа заняць каля паўтара года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру