Кіраўнік СК Іван Наскевіч пракаментаваў справу гімназіста Даната Скакуна, які напаў на настаўніцу, а справа атрымала гучны грамадскі рэзананс, паведамляе Tut.by.

Старшыня СК адказаў на пытанне журналіста пра тое, чаму не быў праведзены следчы эксперымент па справе і чаму прызнанне падлетак пісаў ноччу пасля затрымання.

— Ніякіх следчых дзеянняў ноччу з ім (з Данатам Скакуном) не праводзілася, ноччу ён толькі сам напісаў заяву, у якой распісаў працэс таго, што адбылося ў школе паміж ім і настаўнікам. Ніхто яго не дапытваў, усе допыты былі ў прысутнасці яго абаронцаў — тут няма ў нас ніякіх пытанняў, — распавёў Іван Наскевіч.

На думку кіраўніка СК, з асуджанага падлетка не варта рабіць ахвяру.

— Прысуд даўно ўступіў у законную сілу. Ні ў нас, ні ў суда няма ніякіх сумненняў у тым, што ён вінаваты. Магчыма, рэзананс, які быў у гэтай справы, зрабіў яму толькі горш. Я дапускаю, што ён мог бы, можа, даваць паказанні (падчас следства Данат Скакун адмовіўся даваць паказанні) Калі іх няма, то які можа быць следчы эксперымент? На аснове чаго яго праводзіць? Выдумляць яго мы не маем ніякага права.

— Але ён жа ў першую ноч, па вашых словах, усе распісаў, - удакладнілі журналісты.

- А потым з'явіўся адвакат, бацькі, якія з ім пагаварылі. Пасля гэтага пазіцыя стала іншая — тут усё абсалютна проста.

На думку Івана Наскевіча, зараз падлетку «трэба думаць аб умоўна-датэрміновым вызваленні», а не пра тое, як «зрабіць з сябе ахвяру».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру