Атрутная змяя нават з адсечанай галавой можа быць пагрозай для жыцця, пераканаўся нядаўна на ўласным досведзе жыхар Тэхаса.

Аб гэтым незвычайным здарэнні журналістам распавяла жонка пацярпелага Джэніфер Саткліф.

Паводле яе слоў, муж Джэніфер (яго імя не называецца) 27 мая, капаючыся ў садзе, наткнуўся на грымучую змяю даўжынёй больш за метр.

Ён узяў рыдлёўку і адсек рэптыліі галаву.

Калі мужчына нагнуўся, каб выкінуць рэшткі змеі, адсечаная галава яго ўкусіла.

Як распавядае Джэніфер Саткліф, яе муж адразу ж адчуў недамаганне, страціў зрок, у яго пачаўся ўнутраны крывацёк.

У першыя суткі дактары сумняваліся, ці яму ўдасца выжыць, але зараз пацярпелы знаходзіцца ў стабільным стане.

Па словах спецыялістаў, у мёртвай змяі рэфлекс можа захоўвацца практычна да гадзіны, нават калі яе галава аддзелена ад цела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?