«Дзярждэпартамэнт адправіў медыцынскую каманду ў Гуанчжоу для правядзення медыцынскага абследавання тых супрацоўнікаў урада ЗША і іх сем'яў, хто гэта запытаў», — гаворыцца ў заяве Наўэрт.

Газета New York Times паведаміла, што Дзярждэп эвакуіраваў двух супрацоўнікаў генеральнага консульства ў кітайскім Гуанчжоу пасля меркаванага гукавога ўздзеяння. Раней адзін з амерыканскіх дыпламатаў паведаміў, што ў яго з'явіліся «анамальныя» слыхавыя адчуванні і ціск. Штаты накіравалі лекараў для агляду супрацоўнікаў дыпмісіі. Дзярждэпартамэнт звярнуўся да кітайскага боку па дапамогу ў расследаванні, аднак улады Кітая заявілі, што не знайшлі прыкмет акустычнай атакі.

Летась Дзярждэпартамэнт заяўляў, што больш за два дзясяткі супрацоўнікаў амерыканскага пасольства ў Гаване сталі ахвярамі «акустычнай атакі» з выкарыстаннем спецыяльных прыбораў. Дзярждэп 29 верасня апублікаваў папярэджанне, у якім былі пералічаны такія сімптомы, як страта слыху, галаўны боль, слабасць, дрэнны сон. Гавана заяўляла пра адсутнасць доказаў уздзеянняў такога роду на дыпламатаў ЗША на Кубе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?