Пажар у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС ліквідаваны, паведамляе сайт Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны.
Да тушэння былі прыцягнутыя 25 адзінак тэхнікі і 138 чалавек. Авіяцыя ДСНС з пачатку работ скінула на падпаленую тэрыторыю 318 тон вады. Радыяцыйны фон у гарадах Кіеў, Чарнобыль і на прамысловай пляцоўцы ЧАЭС знаходзіцца ў межах нормы.