Начальніцу аднаго з аддзелаў «Бабруйскаграмаш» абвінавачваюць у атрыманні хабараў у памеры 10 тысяч даляраў, паведамляе сталічная міліцыя.

Паведамляецца, што з 2013 года жанчына брала ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый хабары. Узамен меркавалася, што «Бабруйскаграмаш» своечасова заплаціць фірмам, якія раней ужо паставілі ў адрас прадпрыемства металапракат.

У дачыненні да начальніцы распачата адразу дзесяць крымінальных спраў па ч. 1 арт. 430 КК. Ёй пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0