Цэнтр навучання кітайскай мове адкрыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Скарыны.
Вывучыць кітайскую мову ў цэнтры змогуць усе жадаючыя. Праграмы курсаў, разлічаныя на два навучальныя семестры, распрацоўваюцца выкладчыкамі Гомельскага дзяржуніверсітэта сумесна з калегамі з Шанхайскага інстытута. Навучанне будуць весці таксама спецыялісты дзвюх краін. Заняткі будуць праходзіць у малых групах (да 10 чалавек), дыферэнцыраваных па ўзроўні валодання кітайскай мовай.