6 чэрвеня чалавек з малдаўскім пашпартам спрабаваў вылецець у Франкфурт з мінскага аэрапорта. Але памежнікі заўважылі, што асноўная старонка пашпарта была надрукавана звычайным прынтарам. Высветлілася, што ўладальнік дакумента з'яўляецца расіянінам і знаходзіцца ў вышуку, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Устаноўлена, што ў Нямеччыну пад выглядам грамадзяніна іншай краіны спрабаваў вылецець 45-гадовы расіянін. На радзіме ён знаходзіцца ў вышуку.

Замежны грамадзянін затрыманы. Распачаты адміністрацыйны працэс за замах на парушэнне мяжы і правіл знаходжання ў Беларусі.

Таксама распачата праверка з-за падазрэнняў у падробцы дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0