Жыхары Мінска працягваюць пікетаваць рэстаран «Паедзем паядзім», што адкрылі каля Курапат. Яны патрабуюць ад уласнікаў комплексу закрыць яго і або перанесці ў іншае месца, або перапрафіляваць.

Актывісты інфармуюць кіроўцаў машын, якія пад'язджаюць да рэстарана, пра Курапаты. Зрэшты, ахвотных пад'есці там і так амаль няма. Усе гэтыя дні аб'ект грамадскага харчавання прастаяў пусты.

8 чэрвеня на дзве гадзіны затрымалі пратэстоўца Дзяніса Урбановіча. Яго даставілі ў пастарунак у Бараўляны, пасля чаго адпусцілі і ён далучыўся да сяброў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?