Скончыўся першы год дзеяння курсаў украінскай мовы пры Таварыстве беларускай мовы (ТБМ). «Выпускны» для іх удзельнікаў прайшоў у пасольстве Украіны ў Беларусі. У ім узяла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім. Сертыфікаты аб сканчэнні курсаў уручаў пасол Украіны Ігар Кізім.

Многія выпускнікі прыйшлі на ўрачыстасць у вышыванках. Усяго поўны курс навучання прайшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

Акрамя Мінска, курсы ўкраінскай мовы з поспехам распачалі працу таксама ў Гомелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?