Фота president.gov.by

Фота president.gov.by

Беларусь гатова садзейнічаць пашырэнню напрамкаў супрацоўніцтва ў Вялікай Еўразіі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) ў Ціндаа. Тэкст выступлення апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.

Фота president.gov.by

Фота president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ва ўмовах цяперашніх глабальных геапалітычных і эканамічных трансфармацый супярэчнасці паміж дзяржавамі набываюць усё больш вострую форму.

Нявызначанасць стала новай «нармальнасцю».

«Варожасць і канфрантацыя вядуць да росту напружанасці, узнікае небяспека сур'ёзных канфліктаў з непрадказальнымі наступствамі. У гэтых абставінах Беларусь бачыць у ШАС арганізацыю, якая павінна ўнесці свой важкі ўклад у забеспячэнне шматбаковай бяспекі, абарону міжнародных нормаў і правілаў, перамогу здаровага сэнсу ў міждзяржаўных адносінах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што на фоне новых хваляў пратэкцыянізму ў сусветным гандлі, якія прама ці ўскосна закранаюць практычна ўсе дзяржавы, якія ўдзельнічаюць у саміце, узнікае прамая пагроза ўцягвання ў гандлёвыя войны.

«Таму для ўсіх нас вельмі актуальным з'яўляецца прыняцце сумесных мер, накіраваных на ўмацаванне сусветнай гандлёвай сістэмы шляхам выкарыстання магчымасцяў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы», — лічыць беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта практычная эканамічная кааперацыя краін — членаў ШАС з дзяржавамі-назіральнікамі і партнёрамі, эфектыўнае выкарыстанне іх транзітных і лагістычных магчымасцяў можа стаць адным з перспектыўных напрамкаў развіцця арганізацыі.

«На гэтым шляху ў рамках плана сумесных дзеянняў ужо зроблены першы важны крок па стыкоўцы нацыянальных стратэгій развіцця, а таксама па спалучэнни ЕАЭС з ініцыятывай «Пояса і шляху».

Беларусь як краіна-ініцыятар і прыхільнік ідэі «інтэграцыі інтэграцый» гатова садзейнічаць вызначэнню новых агульных поглядаў і пашырэнню напрамкаў супрацоўніцтва ў Вялікай Еўразіі», — заявіў Лукашэнка.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у краіне гэтым мэтам ў поўнай меры адпавядае рэалізацыя праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», за якім нездарма замацавалася назва «жамчужына Шаўковага шляху».

Паспяховае развіццё парку прыцягвае да яго ўсё большую ўвагу замежных кампаній з усяго свету, асабліва з краін Еўрапейскага саюза.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў задзейнічаць магчымасці Беларусі для ўмацавання харчовай бяспекі ШАС.

«Беларусь — краіна з традыцыйна моцным і эфэктыўным аграрным сектарам, высокатэхналагічнымі вытворчасцю і сельскагаспадарчым машынабудаваннем. Прапануем задзейнічаць магчымасці нашай дзяржавы па пастаўках прадукцыі ўсіх гэтых галін для ўмацавання харчовай бяспекі ШАС», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што пасля ўступлення ў 2017 годзе Індыі і Пакістана ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва яе прастора пашырылася практычна да чвэрці тэрыторыі зямной сушы, на якой пражывае амаль палова насельніцтва свету. У гэтых умовах паўнавартасная забяспечанасць харчаваннем з'яўляецца найважнейшым фактарам далейшага росквіту ШАС і ўмацавання бяспекі ў гэтым вялікім рэгіёне.

«Старшыня КНР, прэзідэнт Пуцін, усе кіраўнікі дзяржаў тут вельмі правільна казалі пра бяспеку, пра стабільнасць нашай арганізацыі. Але яе ніколі не будзе, калі людзі элементарна не будуць накормленыя і апранутыя», — заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў стварыць спецыялізаваную экспазіцыю «АграШОС» на міжнародным форуме аграрыяў «Белагра», які штогод праходзіць у Мінску. Ён запрасіў паўдзельнічаць у ёй у 2019 годзе ўсіх сяброў і партнёраў па арганізацыі.

Лукашэнка звярнуў увагу, што сучасныя тэмпы развіцця тэхналогій нясуць у сабе як новыя магчымасці, так і новыя пагрозы і выклікі. Ні адна дзяржава не можа сабе дазволіць проста зачыніцца ці нешта забараніць у гэтай сферы.

«Прапаную ўсім нам сумесна падумаць над стварэннем агульнай электроннай платформы, скажам, «IT-экасістэмы ШОС», якая аб'яднае ў сабе магчымасці электронных СМІ, сацыяльных сетак, электроннага гандлю і шмат чаго іншага», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць узмацніць кааперацыю, павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік ва ўмовах глабальнага свету. «А таксама дапаможа нам забяспечыць бяспеку нашых краін», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама лічыць, што развіццё супрацоўніцтва ў пытаннях умацавання ядзернай бяспекі, мірнага выкарыстання атама і даследаванняў у гэтай сферы можа стаць адным з напрамкаў, якія ўяўляюць значную узаемную цікавасць для краін ШАС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?