Лідар КНДР Кім Чэн Ын прыбыў у Сінгапур, афіцыйна пацвердзіў у нядзелю кіраўнік МЗС краіны Вівіан Балакрышнан, перадае ТАСС.

Балакрышнан таксама апублікаваў фота сустрэчы з лідэрам КНДР, на якім яны ціснуць адзін аднаму рукі.

Картэж лідара КНДР ужо прыбыў да гасцініцы St. Regis, дзе ён будзе пражываць падчас свайго знаходжання ў Сінгапуры. Кім Чэн Ына суправаджаюць больш за 20 матацыклістаў і столькі ж дыпламатычных і паліцэйскіх аўтамабіляў.

Незадоўга да гэтага аўтобус, як мяркуецца, з асабістай аховай Кім Чэн Ына прыбыў у той жа гатэль.

Лідар КНДР ехаў па Сінгапуры на ўласным браняваным Mercedes S600 Pullman. У сакавіку гэты ж аўтамабіль выкарыстоўваўся падчас візіту ў Пекін. Кім Чэн Ын таксама выкарыстаў гэтую машыну падчас міжкарэйскага саміту ў канцы красавіка.

Раней паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap паведаміла, што Кім Чэн Ын вылецеў з Пхеньяна ў Сінгапур на самалёце кітайскай авіякампаніі.

10 чэрвеня Кім Чэн Ын мае сустрэцца з прэм'ер-міністрам Лі Сянь Лунам.

Улады Сінгапура выдаткавалі на арганізацыю саміту каля 20 млн сінгапурскіх даляраў ($14,9 млн).

Як заявіў у нядзелю Лі Сянь Лун, гэта мерапрыемства дазволіць умацаваць пазіцыі краіны на міжнароднай арэне.

«Што тычыцца прамога эфекту, то ён (саміт) дае нам вядомасць», — сказаў ён.

Гаворачы аб выдатках, Лі Сянь Лун заявіў, што, на яго думку, яны варты таго. «Мы гатовыя заплаціць за саміт, гэта наш ўклад у міжнароднае прадпрыемства, у якім наш бок вельмі зацікаўлены», — рэзюмаваў прэм'ер-міністр Сінгапура.

Трамп прыляціць у Сінгапур вечарам у нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0