Архіўнае фота.

Архіўнае фота.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што «пакуль заўчасна» казаць пра абмен зняволенымі і арыштаванымі паміж Расіяй і Украінай, але пацвердзіў, што гэтае пытанне ўздымалася падчас яго тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам ў суботу.

Адказваючы на пытанні журналістаў у Кітаі, Пуцін сказаў, што размова адбылася па ініцыятыве Парашэнкі, і гэта, на думку расійскага прэзідэнта, можа сведчыць пра тое, што Украіна «зацікаўленая ва ўрэгуляванні», піша «Свабода».

Як сказаў Пуцін, ён па сваёй ініцыятыве падняў пытанне пра лёс абвінавачанага ва Украіне ў дзяржаўнай здрадзе журналіста Кірылы Вышынскага.

Адміністрацыя Парашэнкі раней паведамляла, што прэзідэнт патэлефанаваў Пуціну, каб падняць пытанне ўкраінскіх палітвязняў у Расіі.

Па словах Пуціна, ён пакуль не хоча казаць пра абмен, «каб нічога тут не парушыць і нічаму не перашкодзіць».

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека наведае ў Расіі Алега Сянцова, які трымае галадоўку за вызваленне палітвязняў і іншых украінскіх грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0