Прэм’ера «Байкера» адбудзецца 8 лiстапада ў Палацы Рэспублiкi.

Аўтар, кампазiтар Уладзiмiр Кандрусевiч, кажа: «Мы пайшлi за брадвейскім вопытам, зрабiлi спачатку прадпрэм’ерны тур, паказвалi «Байкера» ў iншых гарадах, перш чым прадставiць яго ў сталiцы — адчулi, што публiка прымае мюзiкл».

Гаворыць Вера Палякова, выканаўца ролi Iрыны: «Мая гераiня — гэта сапраўдны анёл. Вопыт пераўвасаблення ў Анёла ў мяне ўжо быў — у фiльме «На спiне ў чорнага ката». Уладзiмiр Кандрусевiч пiсаў да яго музыку. I прапанаваў мне стаць Анёлам у мюзiкле. Ведаеце, у Анёлаў настолькi асаблiвая праца, што iх так проста складана знайсцi... I я пагадзiлася. Працавала з вялiкiм задавальненнем: першы раз у жыццi мне далi сыграць сапраўдную станоўчую ролю. Я iграю чалавека чыстага, якi памiрае з‑за кахання. Звычайна гераiнi, якiх я iграла, iмкнулiся дабiцца кахання, а тут дабiваюцца майго. Гэта прыемна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?