«Працую на чыгунцы, — напісаў «Нашай Ніве» чытач Аляксандр. — Для праезду па службовых патрэбах нам выдаюць транспартныя патрабаванні, якія даюць права на набыццё ў касах чыгункі квітка на праезд па ўказаным у патрабаванні маршруце. Бланк транспартнага патрабавання з'яўляецца бланкам строгай справаздачнасці.
Сутнасць у тым, што мы ўжо амаль 30 гадоў жывём у незалежнай дзяржаве, але на форме бланка намаляваная карта Расіі, добра што хоць без Крыма», — іранізуе чытач.
0
0
0
0
0
0