Фота — Ірына Арахоўская/«Белсат».
На выхадзе з Курапат затрымалі абаронца Дзяніса Урбановіча, піша ў сваім фэйсбуку Павел Севярынец. Урбановіча павезлі ў Бараўляны, дзе яму афармляюць справы па артыкулах «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні».
На сувязь з паплечнікамі Урбановіч пакуль не выходзіў.