Футбалісты зборнай Саудаўскай Аравіі будуць падвергнуты дысцыплінарнаму спагнанню за разгромны пройгрыш ад каманды Расіі (0:5) у стартавым матчы чэмпіянату свету. Пра гэта заявіў кіраўнік саудаўскай федэрацыі футбола Адэль Ізат, паведамляе «Аль-Яум ас-Сабіа».

Паводле яго слоў, федэрацыя і ўся краіна засмучаныя паразай. «Гэта зусім нездавальняючы вынік, паколькі ён не адлюстроўвае ўзроўню нашай падрыхтоўкі», - адзначыў Ізат.

Ён таксама заявіў, што ў падрыхтоўчай праграме каманды да чэмпіянату свету было некалькі задач, адна з якіх - пераадоленне страху ў гульні моцнымі камандамі на іх тэрыторыі.

Кіраўнік федэрацыі сказаў, што некалькі гульцоў атрымаюць спагнанне за правальны матч. У прыватнасці, ён назваў брамніка Абдула Аль-Маюфа, абаронцу Усаму Хаўсаві і форварда Махамада Аль-Сахлаві.

Сёння на ЧС тры гульні: Уругвай — Егіпет (15:00), Іран — Марока (18:00) і Іспанія — Партугалія (21:00)

Каб сачыць за чэмпіянатам было яшчэ цікавей, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0