Рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ прасіў дазвол у мітрапаліта Паўла на пастаноўку оперы «Саламея» ў Мінску. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю «Советской Белоруссіі».

Міхаіл Панджавідзэ. Фота Аляксандра Кушнера.

Міхаіл Панджавідзэ. Фота Аляксандра Кушнера.

«Мы звярнуліся да патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі за згодай на пастаноўку. І нічога ў гэтым дзіўнага няма. Мітрапаліт Павел папрасіў, каб я яму расказаў, як бачу гэты спектакль. Я растлумачыў, што ў самой оперы «Саламея» нічога распуснага і антыклерыкальнага няма. Але ў ёй прысутнічае неўрастэнічны кантэкст, які стварае адчуванне нейкай эмацыйнай распушчанасці. Насамрэч п'еса Уайльда глыбока рэлігійная, і ў ёй вельмі дакладна выказана тое, пра што мы ўвесь час кажам і будзем казаць. У оперы «Саламея» мы гаворым пра гісторыю заходняй і хрысціянскай цывілізацыі, пра тое, што яна ўжо зноў гіне, як гінула калісьці».

Прэм'ера «Саламеі» адбудзецца ў верасні 2018 года ў Вялікім тэатры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0