Следчы камітэт Беларусі і Федэральнае бюро расследаванняў ЗША пашыраць абмен інфармацыяй і перадавым досведам па супрацьдзеянні міжнароднай злачыннасці. Такая інфармацыя з'явілася на сайце камітэта па выніках першага візіту ў Беларусь аташэ па прававых пытаннях — прадстаўніка ФБР ЗША пры пасольстве ЗША ва Украіне Лоры Крыгбаўм.

Лора Крыгбаўм і яе памочнік Даніэль Стодард нядаўна прыступілі да выканання сваіх абавязкаў у Кіеве і адказваюць у тым ліку за ўзаемадзеянне па лініі ФБР ЗША з Беларуссю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0