Фан-бар размясціўся ў Велакафэ на набярэжнай Свіслачы і будзе працаваць увесь наступны месяц. Ён гатовы прымаць у сябе адначасова да 300 чалавек. Традыцыю збіраць такую вялікую колькасць мінскіх фанатаў футбола за праглядам матчаў «Аліварыя» пачала два гады таму, адкрыўшы першую ў сталіцы фан-зону Еўра-2016. Сёння футбольнымі трансляцыямі для шматлікага натоўпу заўзятараў мінчан ужо не здзівіш, з'явіўся цалкам прыстойны выбар месцаў, куды можна пайсці паглядзець важныя матчы ў кампаніі аднадумцаў.

Гэтым летам «Аліварыя» прапануе новы фармат адпачынку, папулярны сёння ў еўрапейскіх заўзятараў. На працягу месяца кампанія правядзе серыю футбольных вечарынак, дзе можна будзе адчуць атмасферу фанацкага адзінства. Мінчане змогуць праверыць свае веды футбола падчас паб-квізу або правесці вечар у кампаніі з папулярнымі беларускімі комікамі на Stand-up party. Акрамя гэтага, штодня будуць працаваць розныя зоны актывацый: можна будзе паспаборнічаць у спрыце валодання футбольным мячом, намаляваць сабе фанацкі аквагрым і зрабіць здымкі ў фотазонах.

«Любімы напой заўзятараў — гэта піва, таму мы паклапаціліся аб тым, каб на нашых футбольных вечарынках госці маглі свабодна падзяляць залатыя моманты футбола за куфлем «Аліварыі». У меню бара будзе прадстаўлена 13 гатункаў піва па цане ад 3 да 5 рублёў. Як паказвае досвед, фаварытам у фанатаў заўсёды застаецца «Аліварыя Залатое», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі «Аліварыя» Тарас Мацыпура. — Спецыяльна для футбольнага лета-2018 мы выпусцілі 1 млн бутэлек нашага спартовага піва ў новым дызайне».

На адкрыцці фан-бара прадставілі беларускага футбольнага аракула — арла па мянушцы Грыша.

Грыша меўся назваць тройку магчымых пераможцаў сусветнага турніру. Арлу неабходна было выбраць сваіх фаварытаў з падноса з аднолькавымі па памеры, вазе і вонкавым выглядзе кавалачкаў мяса.

Нечакана для ўсіх Грыша я не граў на публіку і зрабіў свой выбар не пад прыцэлам шматлікіх камер, а ўжо за кулісамі. Скажам па сакрэце, што выбар арла ўпаў на Нямеччыну. Але нягледзячы на сваю сціпласць, Грыша адправіўся дадому з узнагародай — месячным запасам мяса, які яму ўручылі арганізатары фан-бара.

Фан-бары будуць працаваць штодзённа з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Фан-бар у парку Перамогі — з 10 да 24 гадзін, фан-бар 4-4-2 (на Зыбіцкай) — з 17 гадзін да 1 гадзіны ночы ў будні і да 4 гадзін раніцы ў пятніцу і суботу.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру