У Брэсце падчас катання на надзіманай горцы атрымала траўму трохгадовае дзіця, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Інцыдэнт адбыўся 13 чэрвеня прыкладна ў 19.45. Трохгадовы хлопчык гуляў на надзіманым дзіцячым атракцыёне і падчас спуску па горцы паваліўся і атрымаў цялесныя пашкоджанні. Пацярпелага даставілі ў дзіцячую бальніцу. Пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0