Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім адказала на абвінавачванні бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча, які сказаў, што газета «Новы час» удзельнічае ў «раскручванні сіянісцкай змовы».

«Абсалютна беспадстаўныя абвінавачванні мяне ў антысемітызме, яны не грунтуюцца ні на чым.

Летась наша грамадзянская супольнасць у горадзе Стоўбцы арганізавала суботнік па прыборцы закінутых габрэйскіх могілак. Я асабіста прымала ў гэтым актыўны ўдзел. І хацела б прапанаваць спадару Ізраілевічу далучыцца да нас. І інвеставаць грошы ва ўшанаванне памяці габрэяў і ўпарадкавання могілак у Стоўбцах.

Што датычыць газеты, то Ізраілевіч павінен разумець, што ў газеце «Новы час» змешчаная проста інфармацыя пра структуры, якія тычацца будаўніцтва рэстарана ў Курапатах.

Я, як заснавальнік «Новага часу», фігуравала ў 2002 годзе, бо ўзначальвала Мінскую гарадскую арганізацыю ТБМ. Ад 2010 года я не з’яўляюся ні дырэктарам прапрыемства, якое выдае «Новы час», і не маю да газеты ніякага дачынення да газеты.

Калі ў выданні ёсць нейкія недасканалыя ці непраўдзівыя звесткі, то няхай аспрэчваюць. Але рабіць закіды ў антысемітызме абсалютна беспадстаўна. Я заклікаю спадара Ізраілевіча да супрацы ў маім рэгіёне.

У Курапатах знаходзілі парэшткі людзей габрэйскай нацыяльнасці. Таму недарэчна абвінавачваць у антысемітызме людзей, якія згадваюць памяць нявінна забітых».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?