kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка правядзе 19 чэрвеня перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, які наведае Беларусь з афіцыйным візітам. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Кіраўнікі дзяржаў падчас сустрэчы ў вузкім складзе абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках.
Затым Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прымуць удзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Парадак дня ўключае каля 10 пытанняў.