Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра увядзенне 25%-ай пошліны на імпарт з Кітая тавараў, агульны кошт якіх ацэньваецца ў $50 мільярдаў. Увядзенне пошлін стане адказам на «несумленныя метады гандлю» і крадзеж амерыканскай інтэлектуальнай уласнасці і тэхналогій.

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што рашэнне пра ўвядзенне пошлін было прынята ім, нягледзячы на яго «вялікае сяброўства» са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, таму што цярпець далей «вельмі несправядлівае» становішча было проста немагчыма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру