Другі матч футбольнага чэмпіянату свету прымаў Екацярынбург. Павышаны інтарэс да матча Егіпет — Уругвай быў найперш праз асобу галеадора егіпцян Мухамеда Салаха. Да апошняга не было ясна, ці выйдзе ён на гульню. Усё ж застаўся ў запасе.

Луіс Суарэс сёння не забіў.

Уругвайцы, маючы ў складзе Кавані і Луіса Суарэса, лічыліся яўнымі фаварытамі гульні. У першым тайме Суарэс меў дзве някепскія магчымасці для галоў, але так і не забіў.

У другім тайме егіпцяне змаглі падраўняць гульню. І часам былі нават блізкія да галоў, але Уругвай усё ж глядзеўся больш упэўнена.

За дзве хвіліны да сканчэння асноўнага часу Эдзінсан Кавані ад усёй душы бахнуў са штрафнога ў штангу. А літаральна праз хвіліну Хасэ Хіменэс прынёс сваёй камандзе перамогу. Быў навес за штрафнога з флангу, і Хіменэс забіў галавой — 0:1.

Цяпер у групе А наступнае становішча: Расія, Уругвай — па 3 пункты, Егіпет, Саудаўская Аравія — па 0.

Сёння яшчэ згуляюць: Іран — Марока (18:00) і Партугалія — Іспанія (21:00).

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру