Дзве гродзенкі, 54- і 63-гадовая, калісьці страцілі грошы, якія ўклалі ў фінансавую піраміду МММ, і даўно пра гэта забыліся. У пачатку 2018 года да іх пачалі тэлефанаваць невядомыя, якія прадстаўляліся страхавымі агентамі. Яны запэўнівалі, што грошы ўсё яшчэ можна вярнуць — трэба толькі аплаціць банкаўскія выдаткі, паведамляе Гродзенская міліцыя.

Ім паведамілі, што на іх рахунках назапасіліся буйныя сумы. Грошы можна было забраць хоць зараз, толькі аплаціўшы выдаткі па іх захаванні.

Жанчыны паддаліся на ўгаворы і адправілі ў Расію бязадрасныя пераводы. Кожны раз — ад 500 да 5000 долараў ЗША. Так 63-гадовая гарадзенка страціла 40 000, а 54-гадовая — 8 000 даляраў. Па артыкуле «махлярства» распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0