Форвард зборнай Партугаліі і мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду прызнаў сваю віну па справе аб нявыплаце падаткаў. Раналду пагадзіўся з чатырма пунктамі абвінавачвання, за кожны з якіх прадугледжана 6-месячнае турэмнае зняволенне.

Як паведамляе El Mundo, уладальнік «Залатога мяча» выплаціць штраф 18,8 мільёна еўра замест прадпісанага пакарання, а тэрмін стане ўмоўным праз адсутнасць іншых парушэнняў падчас жыцця Крышціяну ў Іспаніі.

Суд высветліў, што партугалец схаваў ад падатковых службаў каля 150 мільёнаў еўра, з-за чаго іспанская казна недалічылася 14,7 мільёна еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?